История одного экспоната. "Дзяржаўны акт на вечнае карыстанне зямлёй"

У выніку праведзенай у СССР у 1920-1930-х гг. калектывізацыі замест аднаасобных сялянскіх гаспадарак былі створаны сельскагаспадарчыя арцелі (калгасы) і саўгасы. Прыкладны Статут сельскагаспадарчай арцелі, прыняты ў лютым 1935 г., у якім былі сфармуляваны мэты і задачы арцелі, вызначаны правы і абавязкі яе членаў, побач з Канстытуцыяй СССР пацвярджаў непахіснасць нацыяналізацыі зямлі як асновы зямельнага ладу і прынцып устойлівасці калгаснага землекарыстання. Зямля з’яўлялася дзяржаўнай уласнасцю, г.зн. усенародным набыткам. Зямля, занятая калгасамі, замацоўвалася за імі ў бясплатнае і бестэрміновае карыстанне, г.зн. навечна. У пацверджанне гэтага кожнаму калгасу выдаваўся Дзяржаўны акт на бестэрміновае (вечнае) карыстанне зямлёй з указаннем дакладных межаў і плошчаў землекарыстання.

У экспазіцыі прадстаўлены экзэмпляр Акта на вечнае карыстанне зямлёй, выдадзены сельскагаспадарчай арцелі "Пераможнік" вёскі Сорзава Ушацкага раёна.